ПАСХАЛЬНАЕ ПАСЛАННЕ АРХIЕПIСКАПА ГРОДЗЕНСКАГА I ВАЎКАВЫССКАГА АРЦЕМIЯ

arhiepiskop_artemiyХрыстос Сапраўды Ўваскрос! Гэта азначае, што ісцінна ўсё тое, чаму Ён вучыў. Існуе вышэйшая справядлівасць, дабро і вечнае жыццё. З моманту Хрыстова Ўваскрасення ўсё гэта становіцца рэальнасцю. З Уваскрасеннем Хрыстовым у свет прыходзіць сапраўдная свабода, якая становіцца асноваю жыцця Царквы. Царква ніколі не збочыць з таго шляху, якім прайшоў яе Заснавацель. Хрыстос дайшоў да Крыжа не змяніўшы Сваёй справе ўзвяшчаць Божую праўду і адчыняць людзям дзверы выратавання. Тое самае павінна здзяйсняць і Царква Божая, не паддаючыся аніякім спакусам, пагрозам, падману, паклёпам, аніякаму жаданню магутных сілаў гэтага свету прапанаваць ёй іншы шлях, заняць тую ці іншую палітычную пазіцыю.

Вызваленне чалавека ў Хрысце выклікае страх у тых, хто супрацьстаіць прысутнасці Бога на зямлі. Але ўсё гэта яшчэ болей і болей усвядамляе веруючых, наколькі ёсць каштоўным гэты дар Хрыстовай свабоды, наколькі ён прыўзыходзіць усе чалавечыя выдумкі.

Шлях Царквы асвечаны святлом Хрыстова Ўваскрасення! Пасха Хрыстова – гэта перамога над смерцю. Бог ёсць жыццё і крыніца жыцця, а гэта азначае, што жыццё у поўным сэнсе існуе толькі там, дзе Бог. Хрыстос Сваім Ўваскрасеннем зрабіў магчымым далучэнне чалавека да Бажэственнага Жыцця. Гасподзь перамог смерць дзеля таго, каб нас ўсіх, без выключэння, злучыць з крыніцаю Вечнага Жыцця – з Богам. Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная; яна – сон, яна – успенне. У самой смерці мы сустракаем Хрыста. Ён смерць пераўтварыў у сустрэчу з Сабою. Таму мы, хрысціяне, не баімся больш нікога, хто ў нас можа адняць зямное жыццё. У Хрысце мы валодаем вечным жыццём.

Царства Божае прыходзіць кожны раз – у сіле, святле і перамозе — калі я, калі кожны веруючы выносіць яго з царквы і ім пачынае жыць ў сваім жыцці.

Няхай жа радасць Пасхі дасягне праз нас сэрцы ўсіх людзей!

С Пасхай Гасподняй! Сапраўды ўваскрос Хрыстос!

Гродна, 2014

 
Христос Воистину Воскрес! Это значит, что истинно и все то, чему Он учил. Существует высшая справедливость, добро и вечная жизнь! С момента Христова Воскресения все это становится реальностью. С Воскресением Христовым в мир приходит истинная свобода человека, которая становится основой жизни Церкви.
Церковь никогда не свернет с того пути, которым прошел ее Основатель. Христос дошел до Креста, не изменив Своему призванию провозглашать Божию правду и открывать людям дверь ко спасению. То же призвана совершать и Церковь Божия, не поддаваясь ни на какие соблазны, угрозы, ложь, клевету, ни на какое желание могущественных сил мира сего предложить ей иной путь, занять ту или иную политическую позицию.

Освобождение человека во Христе страшит тех, кто противостоит присутствию Бога на земле. Но все это лишь больше и больше уясняет верующим, сколь драгоценен этот дар Христовой свободы, сколь превосходит он все человеческие измышления.

Путь Церкви освещен светом Христова Воскресения! Пасха Христова – это победа Бога над смертью. Бог есть жизнь и источник жизни, а это означает, что жизнь в полном смысле — только там, где Бог. Христос Своим Воскресением сделал возможным приобщение человека к Божественной жизни. Господь победил смерть для того, чтобы нас всех, без исключения, соединить с источником Вечной Жизни – с Богом. Смерть на земле теперь для нас не страшна; она – сон, она – успение. В самой смерти мы встречаем Христа, Он смерть превратил во встречу с Собой. Потому мы, христиане, не боимся больше никого, кто у нас может отнять земную жизнь. Во Христе нам принадлежит вечная жизнь.

Царство Божие приходит каждый раз – в силе, свете и победе — когда я, когда каждый верующий выносит его из храма и им начинает жить в своей жизни.
Радость Пасхи пусть достигнет через нас сердца всех людей!
С Пасхой Господней! Воистину воскресе Христос!

Гродно, 2014